«Сеў у машыну - прышпілі рамень!»
29.07.2024«Сеў у машыну прышпілі рамень!»
26 ліпеня Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
«Сеў у машыну прышпілі рамень!»
Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі ў гэты дзень, будуць накіраваны на прапаганду выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымліваючыя ўстройствы).
У адпаведнасці з п.178 ПДР Рэспублікі Беларусь перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;
дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта ўстройстваў у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лэбавага шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.
Беражыце сябе і навакольных!
06.08.2024 11:25 - 02.09.2024 00:06