Дыдактычная гульня “Родная мова”
Узрост: выхаванцы сярэдняй, старэйшай груп.
Задачы: авалодваць багаццем роднай мовы; развіваць моўныя здольнасці, атрымліваць першапачатковыя навыкі размовы на беларускай мове; фарміраваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай праз знаёмства з беларускім фальклорам – забаўлянкамі, казкамі, песенькамі, лічылкамі.
У гульні могуць удзельнічаць 5-6 чалавек. Перад дзецьмі кладзецца поле для гульні з 5 сектарамі, фішкі, кубік. Дзеці кідаюць кубік і рухаюць фішкі па полю, пры гэтым пераадольваючы цяжкасці (заданні выхавальніка), якія сустракаюцца ім на сектарах. Хто не справіўся з заданнем – прапускае ход. Пераможцам з’яўляецца той, хто першым дойдзе да фініша.
Дыдактычная гульня “Назва вырабу”
Узрост: выхаванцы старэйшай групы.
Задачы: замацаваць веды дзяцей аб назвах вырабаў беларускіх ганчароў.
Гульнявая задача – па сілуэту вызначыць, як называецца рэч і дзе яна ўжываецца.
Хто правільна называе выраб, той атрымлівае фішку. Пераможцам з’яўляецца той, хто больш за ўсіх атрымае фішак.
Дыдактычная гульня “Апранем ляльку”
Узрост: выхаванцы старэйшай групы.
Задачы: замацаваць веды дзяцей аб строях, распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі.
Гульнявая задача: па арнаменту, колеру, размяшчэнню ўзору вызначыць той ці іншы строй.
Правілы гульні: пераможцам з’яўляецца той, хто правільна збярэ касцюм і назаве строй.
01.06.2022 17:21 - 01.06.2022 17:23