Акцыя "За бяспеку разам!"

08.10.2024

Акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам!" стартуе 14 кастрычніка 2024 гады.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага перыяду з 14 па 30 кастрычніка 2024 года праводзіцца абласная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам".

Галоўнымі мэтамі правядзення акцыі з'яўляюцца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Плануецца правядзенне пажарна-прафілактычнай работы з насельніцтвам аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару. Таксама работнікі МНС звернуць увагу на спраўнасць электраправодкі, ацяпляльных печаў і катлоў. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі РАНС нададуць выпадкам дзіцячай гібелі на пажарах, і нагадаюць бацькам аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду дарослых.

20.10.2024 22:45 - 20.10.2024 22:56

поделиться в: