Мэта: рэалізацыя адзінай лініі развіцця дзіцяці на этапах дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі, наданне педагагічнаму працэсу цэласнага, паслядоўнага і перспектыўнага характару.

Задачы: аб'яднаць намаганні настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па стварэнню ўмоў для паспяховага навучання ў першым класе;
удасканальваць працу выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па развіццi ў дзяцей інтэлектуальных уменняў, неабходных для паспяховага навучання ў пачатковай школе:
- гутарковай мовы і самастойнага звязнага маўленчага выказвання;

- фанематычнага слыху;

накіраваць намаганні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі на выпрацоўку ў дзяцей самастойнасці, адказнасці і актыўнасці ў выкананні заданняў і даручэнняў дарослых;
спрыяць падтрымцы і развіццю творчай ініцыятывы і здольнасцяў дзяцей да творчай дзейнасці;
педагогам І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вывучыць індывідуальныя асаблівасці выпускнікоў старэйшага ўзросту рознаўзроставай групы дзіцячага сада (ад 5 да 6 гадоў) і сістэму правядзення заняткаў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў дадзенай узроставай групе;
праводзіць сумесныя мерапрыемствы для выхаванцаў дзіцячага сада і навучэнцаў пачатковай школы.

 

Паважаныя бацькі! Просьба прайсці анкетаванне: па пытаннях падрыхтоўкі дзіцяці да навучання ў школе.

Для праходжання апытання выкарыстоўвайце спасылку:

 

Анкета для законных представителей воспитанников старших групп учреждений дошкольного образования по вопросам подготовки ребенка к обучению в школе

 

 

16.12.2021 02:21 - 03.01.2024 16:26