Умовы прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Як вызначыць дзіця ў дашкольную ўстанову? Гэтае пытанне хвалюе бацькоў яшчэ да нараджэння дзіцяці. Для гэтага неабходна выканаць наступны алгарытм:

1. пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі;

2. атрыманне накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі;

3. залічэнне ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Разбярэмся з кожным з вышэйзгаданых крокаў падрабязней.

Пастаноўку на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, ажыццяўляе дзяржаўная  установа адукацыі “Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна”.

Пры сабе неабходна мець:
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці,
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Выдачу накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляе ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама ( метадыст па дашкольнай адукацыі , кабінет № 224 (тэлефон  20-9-26).

Пры сабе неабходна мець:
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці,
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Накіраванні выдаюцца ў перыяд камплектавання груп устаноў дашкольнай адукацыі на новы навучальны год з мая па 31 жніўня штогод, а таксама пры наяўнасці свабодных месцаў на працягу навучальнага года.

Залічэнне дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па прадастаўленні наступных дакументаў:

  • заявы бацькоў ці іх законных прадстаўнікоў;

•     накіравання, выдадзенага ўпраўленнем  па адукацыі, спорту і турызму  Лагойскага райвыканкама;

•         пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

•         выпіскі з гісторыі развіцця дзіцяці з заключэннем  пра стан яго здароўя;

•         даведкі пра адсутнасць кантактаў з інфекцыйнымі хворымі;

•         заключэння   цэнтра   карэкцыйна-развіццёвага навучання   і рэабілітацыі (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). ЦКРНіР  Лагойскага  раёна знаходзіцца па вул.Камсамольская 25 ,тэл. 55-8-82.

Больш падрабязная інфармацыя аб вызначэнні дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі размешчана на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

17.04.2017 15:58 - 24.08.2023 00:34